ТРЫКАРБО́НАВЫХ КІСЛО́Т ЦЫКЛ,
цыклічная паслядоўнасць ферментатыўных акісляльных пераўтварэнняў трыкарбонавых кіслот і дыкарбонавых
Адкрыты Х.А.Крэбсам і У.Джонсанам (1937). Т.к.ц. пачынаецца ўтварэннем лімоннай к-ты пры кандэнсацыі ацэтыльнай групы ацэтыл-КаА і шчаўевоцатнай к-ты і завяршаецца ўтварэннем шчаўевоцатнай к-ты, 2 малекул вуглякіслага газу і адноўленых каферментаў.
Літ.:
Ленинджер А. Основы биохимии:
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд.
Эллиот В., Эллиот Д. Биохимия и молекулярная биология:
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)